Адрас:

223610, г. Слуцк, вул. Ленiна, 189

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1795) 7-50-92

Факс прыёмнай:

+375 (1795) 7-59-92

Рэжым работы:

8.00 - 17.00, абед 13.00 - 14.00

Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў

Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Аўсяннікава Наталля Аляксандраўна

Прадстаўляе раённы Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, аб'яднаннямі і грамадзянамі.

Узначальвае прэзідыум Савета.

Дакладвае Савету аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі.

Накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій.

Склікае сесіі Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы сесiй Савета, пасяджэнняў яго прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў.

Падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.

Забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, адрасаваных раённаму Савету, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян.

Ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета.

Вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.

Юрыдычны адрас : 223610, г.Слуцк, вул. Леніна, 189, каб. 510

Тэлефон : + 375-1795-5-68-92

Апошняя змена Нядзеля, 07 Кастрычнік 2018 23:52