Главная  >  Новости  >  Новости региона
04.12.2017
Районные соревнования по волейболу на Кубок Слуцкого РК ОО «БРСМ» в рамках Всемирной кампании борьбы с ВИЧ/СПИД

Раённыя спаборніцтвы па валейболе на кубак Слуцкага райкама БРСМ у падтрымку Сусветнай кампаніі барацьбы з ВІЧ/СНІД праходзілі на базе СШ №13 з 30 лістапада па 2 снежня.

13 каманд сярэдніх школ і столькі ж – ад прадпрыемстваў і арганізацый Случчыны спаборнічалі за званне мацнейшых.

Сярод школьнікаў пераможцамі сталі вучні СШ №13, на другім месцы – СШ №11, на трэцім – гімназія №1.
Пераможцы сярод працоўнай моладзі – каманда цукроварафінаднага камбіната, на другім месцы каманда Слуцкага райвыканкама, на трэцім – Слуцкага дзяржаўнага каледжа.

Пераможцам уручаны кубкі і падарункі.

© Слуцкий районный исполнительный комитет, 2008
Разработка БЕЛТА
Поддержка УП «Минская волна»
Rating All.BY