Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Гога Уладзімір Леанідавіч
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю раённага выканаўчага камітэта (далей райвыканкам), кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў райвыканкама, арганізуе узаемадзеянне райвыканкама з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам, ваенным камісарыятам, раённым аддзяленнем УКДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці, пракуратурай раёна, судом раёна, міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Мінскай вобласці Камітэта Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Слуцкім гарнізонам.
Курыруе пытанні дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі раёна і каардынуе іх дзейнасць.
Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю:
- аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
- аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
- фінансавага кіравання райвыканкама;
- аддзела па абароне дзяржаўных сакрэтаў і арганізацыі мабілізацыйнай работы райвыканкама.
Кіруе камісіямі:
- Атэстацыйнай.
- Кіруе Саветам па эканамічным развіцці раёна.