Адрас:

223610, г. Слуцк, вул. Ленiна, 189

Тэлефон прыёмнай:                      Факс прыёмнай:

+375 (1795) 7-50-92                      +375 (1795) 7-59-92

Рэжым працы

x

Рэжым працы
Панядзелак-пятніца
з 8.30 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00
Субота-нядзеля - выхадны

Прыём зваротаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў каб. 102 у панядзелак - пятніцу з 8.00 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00, субота-нядзеля - выхадныя дні.

Графік прыёму заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур службай "адно акно"

структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама: 7-50-05
(у працоўныя дні з 9.00 да 13.00)

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "адно акно" - 142

Е-mail: info@slutsk.gov.by (для дзелавой перапіскі)

×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 347

Намеснікі старшыні

Першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама

Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу раёна, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, шэфскіх сувязей прамысловых арганізацый з сельскагаспадарчымі арганізацыямі, зямельных адносін, аховы навакольнага асяроддзя (акрамя пытанняў утрымання палігонаў цвёрдых бытавых адходаў і міні-палігонаў), гідраметэаралогіі, геадэзіі і картаграфіі, лясной гаспадаркі, вядзенне паляўнічай гаспадаркі і палявання, рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, арганізацыі работы з кіруючымі кадрамі і іх рэзервам.

Каардынуе працу:

упраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама;

аддзела землеўпарадкавання райвыканкама (акрамя пытанняў па рэгуляванні зямельных адносін на тэрыторыі г. Слуцка, выдачы даручэнняў арганізацыямі па землеўпарадкаванні на выкананне землеўпарадкавальных работ);

ветэрынарна-санітарных устаноў «Слуцкая раённая ветэрынарная станцыя», «Слуцкая гарадская ветэрынарная станцыя»;

Слуцкай філіі РУСП «Райплемстанцыя» Мінскага племпрадпрыемства;

дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін па Слуцкім раёне і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

ААТ «Слуцкі Аграсервіс»;

Слуцкага філіяла ААТ «Аграхімпраект»;

ГУП «Слуцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм»;

Слуцкага філіяла РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;

сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, асабістых гаспадарак грамадзян, садовых таварыстваў;

закупак і якасці сельскагаспадарчай прадукцыі, заключэння дагавораў на пастаўку яе для дзяржаўных патрэб;

арганізацый падведамнай падпарадкаванасці па распрацоўцы і рэалізацыі праграм па энергазберажэнні, выкананні мэтавага паказчыка па энергазберажэнні.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях работы аграпрамысловага комплексу, арганізацыі і падвядзення вынікаў спаборніцтва арганізацый аграпрамысловага комплексу, сістэматычнага аналізу тэндэнцый развіцця калектыўнага і прыватнага сектараў сельскагаспадарчай вытворчасці ў раёне.

Ажыццяўляе:

каардынацыю дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый па забеспячэнні заданняў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;

функцыі па пытаннях вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, забеспячэння насельніцтва харчаваннем;

функцыі па пытаннях рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў;

па рэгуляванні зямельных адносін у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках раёна;

каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў з новымі фарміраваннямі ў аграпрамысловым комплексе;

забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікаў арганізацый курыруемых галін;

меры па заатэхнічным і ветэрынарным забеспячэнні асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;

Пытанні дэбюракратызацыі ў арганізацыях, якія курыруюцца;

каардынацыю дзейнасці ў арганізацыі працы па ахове працы ў падведамных арганізацыях.

Кіруе дзейнасцю:

упраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Кіруе камісіямі:

для разгляду пытанняў па рэгуляванні зямельных адносін;

па вызначэнні страт, прычыненых адабраннем зямельных участкаў;

эвакуацыйнай;

атэстацыйнай.


Намеснік старшыні райвыканкама Чарнушэвіч Наталля Вікенцьеўна

Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, друку, аховы здароўя, спорту, ідэалагічнай работы, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, працы, маладзёжнай палітыкі, стану прафілактыкі правапарушэнняў, узаемадзеяння з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў, ажыццяўлення, выканання і кантролю за паўнатой укаранення ў арганізацыях сацыяльнай сферы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна.

Каардынуе працу:

упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (акрамя пытанняў працы і заработнай платы);

упраўленні па адукацыі;

аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;

аддзела спорту і турызму;

раённай камісіі па справах непаўналетніх;

УАЗ «Слуцкая цэнтральная раённая бальніца»;

ДУ «Рэдакцыя газеты «Слуцкі край» і праграмы радыёвяшчання «Весткі Слутчыны»;

Слуцкага раённага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;

УАЗ «Слуцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;

спецыяліста па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;

Слуцкага філіяла КУП «Мінаблкінавідэапракат»;

Слуцкага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта»;

Слуцкага раённага аддзялення РУП «Мінаблсаюздрук»;

арганізацый падведамнай падпарадкаванасці па распрацоўцы і рэалізацыі праграм па энергазберажэнні, выкананні мэтавага паказчыка па энергазберажэнні.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з грамадскімі аб'яднаннямі, партыямі, рэлігійнымі арганізацыямі, прафсаюзнымі арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі раёна, культурных сувязяў з замежнымі краінамі, сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, забяспечвае ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі.

Ажыццяўляе каардынацыю:

дзейнасці сельскіх выканаўчых камітэтаў, арганізацый па развіцці адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, культуры, спорту і турызму, маладзёжнай палітыкі;

пытанняў ідэалагічнай працы, грамадска-палітычнай інфармацыі і аналітычнай працы;

пытанняў узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, укаранення здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва;

пытанняў дэбюракратызацыі ў курыруемых арганізацыях;

саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку;

дзейнасці ў арганізацыі працы па ахове працы і забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікаў у падведамных арганізацыях;

па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе;

па выкананні Комплексу мер па прыцягненню замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Кіруе камісіямі:

па справах непаўналетніх;

па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі;

па прафілактыцы алкагалізму, наркаманіі і суіцыдаў;

па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.;

міжведамаснай камісіяй па абследаванні кіназалаў і кінааабсталявання;

прызыўны;

па ўстанаўленні статусу грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

для разгляду пытанняў сацыяльнага абслугоўвання на падставе дагавора аказання сацыяльных паслуг у замяшчальнай сям'і;

садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях пры Слуцкім раённым выканаўчым камітэце;

назіральнай;

па ахове працы і праверцы ведаў па пытаннях аховы працы;

па ажыццяўленні комплекснай аб'ектыўнай ацэнкі аграэкасядзіб;

па правядзенні (пацвярджэнні) дзяржаўнай акрэдытацыі на права ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту;

па разглядзе пытанняў аб пазбаўленні дзяржаўнай акрэдытацыі на права ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту.

Кіруе:

міжведамаснай каардынацыйнай радай па барацьбе з туберкулёзам;

раённай радай па працы і сацыяльных пытаннях;

раённай радай па пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва;

міжведамаснай каардынацыйнай радай па рэалізацыі Дэкрэта № 18 «Аб дзяржаўнай абароне дзяцей у няшчасных сем'ях»;

міжведамаснай радай па прафілактыцы ВІЧ інфекцыі і венерычных хвароб;

саветам па дэмаграфічнай бяспецы;

раённым штабам добраахвотных дружын;

аператыўным штабам, які кантралюе дзейнасць студэнцкіх атрадаў;

раённай каардынацыйнай радай па апецы над асобамі, прызнанымі ва ўсталяваным парадку недзеяздольнымі;

міжведамаснай радай па аказанні дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту;

міжведамаснай радай па правах інвалідаў Слуцкага раённага выканаўчага камітэта.

Арганізуе на тэрыторыі раёна працу па рэалізацыі праграм, накіраваных на зніжэнне злачыннасці, карупцыйных злачынстваў, папярэджанні п'янства і алкагалізму, патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», правядзенне грамадска-масавых і святочных мерапрыемстваў, падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, рэспубліканскіх рэферэндумаў, узаемадзеянне з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў.


Намеснік старшыні райвыканкама Руцкая Жанна Леанідаўна

Адказвае за забеспячэнне выканання найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выканання раённага бюджэту.

Курыруе пытанні эканомікі, падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцыйнай дзейнасці (у тым ліку пытанні каардынацыі і кантролю за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання), маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, прыватызацыю, адзнаку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна, а таксама работу па ўключэнні ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай маёмасці ваенных гарадкоў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці і размешчаны на тэрыторыі раёна, пытанні прадпрымальніцтва, ліцэнзавання, працы, гандлю, паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), мытнай справы, каштоўных металаў, знешнеэканамічнай дзейнасці, імпартазамяшчэння, выканання і кантролю за паўнатой укаранення дзяржаўных сацыяльных стандартаў, разлікаў фактычнага выканання іх нарматываў у галіне сувязі, транспарту, гандлю і бытавога абслугоўвання.

Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць – галоўны фактар эканамічнай бяспекі дзяржавы» (у частцы напрамкаў, якія курыруюцца), Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 1 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 « Аб развіцці прадпрымальніцтва, узаемадзеянне райвыканкама з галоўным статыстычным упраўленнем Мінскай вобласці, эканамічнымі судамі, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі ў сферы крэдытнай палітыкі, інвестыцый, навукі, дзейнасці банкаў, бізнес-саюзамі і аб'яднаннямі прадпрымальнікаў, грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў».

Каардынуе дзейнасць:

аддзела эканомікі райвыканкама;

аддзела гандлю і паслуг райвыканкама;

упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў працы і заработнай платы);

арганізацый прамысловасці, гандлю, транспарту, бытавога абслугоўвання, банкаў, суб'ектаў недзяржаўнай формы ўласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў;

раённага аддзела статыстыкі;

аддзяленні Белдзяржстраху па Слуцкім раёне;

РУП «Слуцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»;

інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Слуцкім раёне;

энергазберажэння, у частцы аплаты за энерганосьбіты, распрацоўкі і рэалізацыі праграм арганізацый падведамнай падпарадкаванасці (збор па раёне), выканання мэтавага паказчыка па энергазберажэнні;

па ўзаемадзеянні з кантралюючымі органамі;

па ўзаемадзеянні з бюджэтнымі арганізацыямі і арганізацыямі, якія фінансуюцца з бюджэту.

Ажыццяўляе кантроль:

за арганізацыяй і правядзеннем узаемаразлікаў паміж суб'ектамі гаспадарання;

за развіццём эканомікі раёна;

за рэфармаваннем эканамічных адносін;

за арганізацыяй па распрацоўцы і рэалізацыі праграм і прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця;

за выкананнем працоўнага заканадаўства ў частцы аплаты працы і ўмоў аховы працы ў падведамных арганізацыях;

за назапашваннем даходнай часткі бюджэту;

за пашырэннем базы падаткаабкладання, росту ўласных даходаў і скарачэнне бюджэтных асігнаванняў прадпрыемстваў і арганізацый, што фінансуюцца з раённага бюджэту;

за аналізам фінансава-гаспадарчай дзейнасці падведамных арганізацый, выпрацоўкай і кантролем за рэалізацыяй мер па іх фінансаваму аздараўленню;

за своечасовай выплатай заработнай платы па курыруемых галінах народнай гаспадаркі, матэрыяльнай вытворчасці;

за выпрацоўкай і рэалізацыяй мерапрыемстваў па збалансаванасці наяўнага грашовага абарачэння за кошт росту аб'ёмаў рознічнага гандлю і паслуг насельніцтву;

за каардынацыяй дзейнасці дзяржаўных органаў з суб'ектамі гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасці;

за кіраваннем працэсу раздзяржаўлення і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці;

за выкарыстаннем, распараджэннем і рэгістрацыяй маёмасці раённай камунальнай уласнасці;

за ліцэнзаваннем; 

за пытаннямі дэбюракратызацыі ў курыруемых арганізацыях;

за каардынацыяй дзейнасці ў арганізацыі працы па ахове працы ў падведамных арганізацыях.

Кіруе камісіямі:

па кансервацыі асноўных сродкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Слуцкага раёна;

па кантролі за своечасовай выплатай заработнай платы;

паводле разлікаў за спажыванне за энерганосьбіты;

па забеспячэнні ўцягвання ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці.

Кіруе працоўнай групай па ўрэгуляванні неплацежаздольнасці арганізацый прамысловасці, гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Каардынуе працу структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых аб'яднанняў, арганізацый па распрацоўцы і рэалізацыі праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.


Намеснік старшыні райвыканкама Прыгін Дзмітрый Сяргеевіч

Курыруе пытанні будаўнічага і дарожнага комплексу, архітэктуры, праектавання, газавай гаспадаркі, электрычных сетак і надзвычайных сітуацый, пытанні развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, паліўнай і энергетычнай комплексаў раёна, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны (акрамя лому і адходаў чорных, каляровых) металаў), прыватызацыі жылля, арганізацыі і падвядзення вынікаў спаборніцтва ў курыруемых галінах, навакольнага асяроддзя, у частцы пытанняў утрымання палігонаў цвёрдых бытавых адходаў і міні-палігонаў, крыніц водазабеспячэння, добраўпарадкавання раёна, укаранення дзяржаўных сацыяльных стандартаў і разлікаў фактычнага выканання іх нарматываў у галіне жыллёва -камунальнай гаспадаркі, асвятлення вуліц і ўдасканаленага дарожнага пакрыцця.

Каардынуе дзейнасць:

аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;

аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама;

аддзела землеўпарадкавання райвыканкама (у частцы пытанняў па рэгуляванні зямельных адносін на тэрыторыі г. Слуцка, выдачы даручэнняў арганізацыямі па землеўпарадкаванні на выкананне землеўпарадкавальных работ);

КУП «Праектна-вытворчае бюро па Слуцкаму раёну і г. Слуцку»;

КУП «Слуцкая ЖКГ»;

ГП «УКС Слуцкага раёна»;

КУП «Служба заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Слуцкага раёна»;

КУП «Слуцкводаканал»;

падрадных, будаўнічых, дарожных, рамонтна-будаўнічых, праектных арганізацый, арганізацый сувязі, электрычных сетак, газавай гаспадаркі;

арганізацый падведамнай падпарадкаванасці па распрацоўцы і рэалізацыі праграм па энергазберажэнні, выкананні мэтавага паказчыка па энергазберажэнні;

дзяржаўных і гаспадарчых органаў па прадухіленні і ліквідацыі аварый, стыхійных бедстваў і катастроф.

Ажыццяўляе кантроль за каардынацыяй дзейнасці ў арганізацыі працы па ахове працы ў падведамных арганізацыях;

агульнае кіраўніцтва па добраўпарадкаванні раёна, дачных, гаражных, кааператываў, таварыстваў.

Забяспечвае каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных арганізацый. Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікаў арганізацый курыруемых галін.

Кіруе камісіямі:

па надзвычайных сітуацыях;

па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;

па разглядзе зямельных спрэчак;

па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта;

па арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў па продажы пустых дамоў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Слуцкага раёна;

паводле ацэнкі мэтазгоднасці выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету, якія растуць на землях сельскагаспадарчага прызначэння, сельскагаспадарчых землях іншых катэгорый зямель, землях запасу Слуцкага раёна;

аб парадку выдалення і перасадкі аб'ектаў расліннага свету, размешчаных на землях Слуцкага раёна;

па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Слуцкага раёна;

па субсідзіраванні жыллёвага будаўніцтва;

грамадскай па жыллёвых пытаннях;

па прыёмцы аб'ектаў у эксплуатацыю;

па разглядзе пытанняў самавольнага будаўніцтва;

міжведамаснай для разгляду пытанняў прызнання шматкватэрных, блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў і іх прыдамавых тэрыторый, кватэр і шматкватэрных і блакіраваных жылых дамоў не адпаведнымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням;

па прыняцці рашэнняў у дачыненні да капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў;

па праверцы ажыццяўлення кансервацыі;

па пакрыцці грамадзянам расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні эксплуатуемага жыллёвага фонду для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і харчапрыгатавання.


Кіраўнік спраў райвыканкама Пятровіч Ірына Уладзіміраўна

Курыруе пытанні: работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама (у тым ліку правядзення дзяржаўных закупак за кошт сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне органаў кіравання і самакіравання), інфарматызацыі райвыканкама.

>

Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», узаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях, якія адносяцца райвыканкама.

Каардынуе дзейнасць:

кіраўніцтва справамі;

юрыдычнага аддзела;

аддзела запісу актаў грамадзянскага стану;

аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;

групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;

спецыялістаў камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства «ІВЦ Мінскага абласнога выканаўчага камітэта»;

дзяржаўнай установы «Слуцкі раённы архіў».

Ажыццяўляе:

кіраўніцтва падрыхтоўкай пасяджэнняў райвыканкама;

каардынацыю працы па арганізацыі кантролю за выкананнем рашэнняў райвыканкама;

каардынацыю працы структурных падраздзяленняў райвыканкама са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;

каардынацыю працы па дэбюракратызацыі;

агульнае кіраўніцтва справаводствам у райвыканкаме і кантроль за выкананнем правілаў афармлення дакументаў, устаноўленых Інструкцыяй па справаводстве.

Кіруе адміністрацыйнай камісіяй.


Падчас адсутнасці старшыні, першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў райвыканкама (адпачынак, працяглая камандзіроўка, хвароба і іншае) выкананне абавязкаў адсутных ускладаюцца:

старшыні райвыканкама Гогі В.Л. – на першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама;

першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама – на намесніка старшыні райвыканкама Руцкую Ж.Л.;

намесніка старшыні райвыканкама Руцкай Ж.Л. – на першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама;

намесніка старшыні райвыканкама Чарнушэвіч Н.У. – на намесніка старшыні райвыканкама Прыгіна Д.С.;

намесніка старшыні райвыканкама Прыгіна Д.С. – на намесніка старшыні райвыканкама Чарнушэвіч М.У.;

кіраўніка справамі райвыканкама Пятровіч І.В. – на начальніка фінансавага ўпраўлення райвыканкама Салавей Ж.Ф.