Герб
Герб горада Слуцка ўяўляе сабой малюнак Пегаса на фоне фігурнага шчыта.
Колер шчыта - ¾ блакітны, ніжняя ¼ частка - зялёны. На шчыце намаляваны Пегас белага (серабрыстага) колеры, які імчыць ў левы бок. Пегас пакрыты папонай чырвонага колеру, на якой пад жоўтай княжацкай каронай размешчана манаграма Багуслава Радзівіла «RD».
Сцяг
Сцяг горада Слуцка і Слуцкага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1: 2, якія складаюцца з двух гарызантальных палос: верхняй - блакітнага колеру, ніжняй - зялёнага. Ніжняя паласа складае 1/5 шырыні сцяга. Па цэнтры на адным баку полкі намаляваны пегас белага колеру, на чырвонай гуньцы - жоўтая княжая карона, пад якой размешчана манаграма «RD».