Адрас:

223610, г. Слуцк, вул. Ленiна, 189

Тэлефон прыёмнай:                      Факс прыёмнай:

+375 (1795) 7-50-92                      +375 (1795) 7-59-92

Рэжым працы

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама: 7-50-05
(у працоўныя дні з 9.00 да 13.00)

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "адно акно" - 142

Е-mail: info@slutsk.gov.by (для дзелавой перапіскі)

×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 356

З 1 студзеня 2024 г. у Беларусі ўступаюць у сілу патрабаванні да вызначэння колькасці фасаванага тавару

08.01.2024

Гэтыя патрабаванні зацверджаны пастановай Дзяржстандарта ад 4 мая 2023 г. № 33 «Аб патрабаваннях да вызначэння колькасці фасаванага тавару» (далей - пастанова № 33).

Дакумент распрацаваны з мэтай устанаўлення адзіных абавязковых патрабаванняў для айчынных вытворцаў або пакавальнікаў фасаванага тавара і пастаўшчыкоў, якія ўвозяць фасаваны тавар у Рэспубліку Беларусь.

Нормы пастановы № 33 накіраваны на папярэджанне дзеянняў, якія ўводзяць у зман спажыўцоў фасаванага тавару, абарону іх інтарэсаў у частцы адпаведнасці колькасці фасаванага тавару ва ўпакоўцы пазначанай у яго маркіроўцы.

Так, дакумент змяшчае патрабаванні да вызначэння колькасці фасаваных тавараў усіх відаў, у тым ліку правілах яго ўказання на ўпакоўцы, пры іх вытворчасці, фасаванні і (або) рэалізацыі. Выключэнні складаюць лекавыя сродкі, якія прымяняюцца ў медыцынскай практыцы, ветэрынарныя сродкі, фасаваныя тавары, для якіх адпаведныя патрабаванні вызначаюцца міжнароднымі дагаворамі.

Прадугледжваецца маркіроўка фасаванага тавару ў адзінках масы (міліграмах, грамах, кілаграмах), аб'ёму (мілілітрах, сантылітрах або літрах), даўжыні (метрах, сантыметрах або міліметрах), плошчы (квадратных метрах, квадратных дэцыметрах, квадратных сантыметрах), велічынь колькасці аб'ектаў (штуках). Устанаўліваюцца нормы па выбары велічыні для ўказання колькасці фасаванага тавару, які залежыць ад яго стану і кансістэнцыі: вадкі, цвёрды, сыпкі, пастападобны і г.д.

Уключаны патрабаванні да вызначэння колькасці для фасаванай харчовай прадукцыі, якая знаходзіцца ў вадкім асяроддзі (вада, водныя растворы цукру, харчовых кіслот, солі, расолы, воцат, фруктовыя ці агароднінныя сокі) і яго маркіроўцы, а таксама для замарожанай прадукцыі.

Устаноўлена, дзе менавіта на ўпакоўцы трэба ўказваць колькасць прадукту: на маркіровачнай паверхні ўпакоўкі, якая трапляе ў поле зроку пакупніка, калі тавар выстаўлены для продажу. Дадзеная інфармацыя павінна быць зразумелай, лёгкачытаемай, дакладнай.

Вызначаны значэнні дапушчальных адмоўных адхіленняў у дачыненні да змесціва ўпаковачнай адзінкі і для партыі фасаванага тавара ў залежнасці ад ужываемых адзінак велічынь, а таксама мінімальная вышыня шрыфта (ад 2 да 6 мм) для ўказання намінальнай колькасці прадукта пры яго розных значэннях.

Ажыццяўленне дзяржаўнага метралагічнага нагляду за выкананнем патрабаванняў да фасаваных тавараў прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».

Па інфармацыі РУП «Слуцкі ЦСМС»