Адрас:

223610, г. Слуцк, вул. Ленiна, 189

Тэлефон прыёмнай:                      Факс прыёмнай:

+375 (1795) 7-50-92                      +375 (1795) 7-59-92

Рэжым працы

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама: 7-50-05
(у працоўныя дні з 9.00 да 13.00)

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "адно акно" - 142

Е-mail: info@slutsk.gov.by (для дзелавой перапіскі)

Старшыня Слуцкага райвыканкама сустрэўся з работнікамі РУП "Слуцкія паясы"

20.09.2024

У фармаце адкрытага дыялогу прайшла сустрэча старшыні Слуцкага райвыканкама Уладзіміра Гогі з работнікамі РУП "Слуцкія паясы". Кіраўнік раёна праінфармаваў аб перспектывах жыллёвага будаўніцтва, узвядзенні дзіцячага сада -; пачатковай школы, растлумачыў сітуацыю аб неабходнасці перамяшчэння радзільнага дома на плошчы асноўнага комплексу Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы, адказаў на пытанні прысутных. 

Большасць праблемных пытанняў, з якімі звярнуліся слутчане, тычылася жыллёва-камунальнай сферы: не заўсёды якасна працуе ліўневая каналізацыя на вуліцы Тутарынава ў Слуцку; неабходны рамонт ганка ў адным з пад'ездаў дома № 211 на вуліцы Леніна; як прыбраць клёны ля помніка і іншыя. На шэраг пытанняў Уладзімір Леанідавіч адказаў у ходзе сустрэчы, па астатніх будуць прыняты меры рэагавання раённымі службамі.