Привествуем Вас на сайце!
Паважаныя наведвальнікі сайта Слуцкага раённага выканаўчага камітэта!
Слутчына - беларускі край, зачаравальны сваёй вытанчанай прыгажосцю, у якім дзіўным чынам пераплятаюцца сувязь часоў, скарбы мінулага і дасягненні сучаснасці.
Першае летапіснае ўпамінанне аб Слуцку датуецца 1116 годам. Стаўшы цэнтрам Слутчыны, горад на ўсіх этапах развіцця быў эканамічна і сацыяльна развітым рэгіёнам.
Самадастатковы, перспектыўны Слуцкі раён беражліва захоўвае векавыя традыцыі і ўпэўнена глядзіць у будучыню. Тут створаны шэдэўры сусветнай культуры - знакамітыя слуцкія паясы, гонарам Слутчыны з'яўляецца найстарэйшая школа Беларусі – сёння Гімназія № 1 горада, выразны Слуцкі след у космасе, славу сваёй малой радзімы прымнажаюць вядомыя навукоўцы, літаратары, мастакі, музыканты, спартсмены, грамадскія дзеячы.
Слуцкі раён дамагаецца значных вынікаў у гаспадарчай дзейнасці. Праводзіцца мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў, стабільна працуюць Сельскагаспадарчая, будаўнічая галіны, укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі, паспяхова функцыянуе сацыяльная сфера.
Гістарычны летапіс Слутчыны напаўняецца новымі яркімі падзеямі, умацоўваюцца добрасуседскія і пабрацімскія сувязі, вызначаюцца новыя перспектывы і магчымасці для далейшага партнёрства ў мэтах аб'яднання і развіцця матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу. Слуцкі раён адкрыты для ўсіх форм супрацоўніцтва і заўсёды верны традыцыям гасціннасці і ветлівасці.
Будзем рады бачыць Вас у нас у гасцях!
З павагай,
Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Ул.Л.Гога