Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта віншую вас з прафесійным святам - Днём стандартызацыі!
Сёння стандарты прызнаны дзейсным інструментам у забеспячэнні абароны жыцця, здароўя і маёмасці чалавека, аховы навакольнага асяроддзя, павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг.
Выказваю ўдзячнасць і падзяку спецыялістам Слуцкага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі за эфектыўную працу і адданасць сваёй справе.
Жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту, невычэрпнага аптымізму, стабільнасці і новых працоўных здзяйсненняў.
Старшыня Слуцкага
раённага выканаўчага камітэта У.Л. Гога