Парадак падачы і разгляду зваротаў вызначаны главой 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
У адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»:
- Звароты падаюцца заяўнікамі ў пісьмовай ці электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.
- Пісьмовыя звароты падаюцца кур'ерам, праз паштовую сувязь, падчас асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Звяртаем увагу! Кніга заўваг і прапаноў вядзецца ў арганізацыі, у індывідуальнага прадпрымальніка, якія рэалізуюць тавары, выконваюць работы, аказваюць паслугі ў сферах, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Вусныя звароты выкладаюцца падчас асабістага прыёму.
- Электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь
ад 18 ліпеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
- Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове
- Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- назва і (або) адрас арганізацыі або пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
- Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назва і (або) адрас арганізацыі або пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
- Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
- Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
- Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
- У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
У адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
- Электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб звароты.бел.
- Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- назва і (або) адрас арганізацыі або пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту.
- Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назва і (або) адрас арганізацыі або пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Звяртаем увагу! Да зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны прыкладацца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Тэрміны разгляду зваротаў вызначаны артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»:
Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходныя выкананне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней аднаго месяца з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае апавяшчэнне аб сроках выканання такіх работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.


